IFRAME: https://www.googletagmanager.com/ns.html?id=GTM-TRWH5FG Ru En [logo-main.png] Основной государственный информационный ресурс в области права и правовой информатизации Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь ____________________ Поиск [по Порталу_______________________.........] Ru En * Национальный реестр правовых актов24актов зарегистрировано сегодня * Официальное опубликование43актов опубликовано сегодня * Все законодательство в актуальном состоянии37документов включено 14 января * Банк судебных решений18документов включено сегодня Версия для печати Главная / Новости / Общественно-политические 30.09.2021 Аўтамабільны падатак: каму плаціць, колькі і калі Пытанне платы так званага транспартнага падатку фізічнымі асобамі ці, проста кажучы, аўтааматарамі, ужо некалькі гадоў востра стаіць на парадку дня. Абмяркоўвалася шмат варыянтаў яго магчымага вырашэння. Выказваліся і эксперты, і дэпутаты, і міністры, і падаткавікі. Але доўгі час не сыходзіліся. І толькі ў пачатку гэтага года пытанне зрушылася з мёртвай, што называецца, кропкі. Авто Такім чынам, з 1 студзеня замест дзяржпошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху ўведзены транспартны падатак. Яго будуць выплачваць усе ўласнікі транспартных сродкаў, зарэгістраваных у базе ДАІ МУС. Падатак будзе спаганяцца за год, зыходзячы з фізічных параметраў аўто і фактычнага часу валодання транспартным сродкам. Не будуць прызнавацца аб’ектам падаткаабкладання транспартныя сродкі, выпушчаныя не пазней чым 1991 года або звесткі пра год выпуску якіх адсутнічаюць. Як паведамляецца на сайце МПЗ, выплата транспартнага падатку плацельшчыкамі – фізічнымі асобамі – робіцца за мінулы каляндарны год на падставе паведамлення падатковага органа, які ўручаецца такому плацельшчыку не пазней за 1 верасня года, наступнага за папярэднім. Заканадаўча цяпер устаноўлены тэрмін аплаты – 15 лістапада года, наступнага за мінулым годам. Пры гэтым 2021 год з'яўляецца пераходным для ўкаранення сістэмы збірання транспартнага падатку. Ёсць асаблівасці для асобных плацельшчыкаў. Так, фізічныя асобы, якія не атрымалі на 1 студзеня 2021 года ва ўстаноўленым парадку дазвол на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, абавязаны выплаціць не пазней за 15 снежня 2021 года авансавы плацеж у памеры адной базавай велічыні, а за прычэп, прычэп-дачу (караван) і матацыкл – у памеры 20 рублёў за кожны аб'ект падаткаабкладання. Паведамленне на такія плацяжы будзе накіравана падатковым органам не пазней за 1 лістапада гэтага года. Ім таксама трэба будзе зрабіць даплату транспартнага падатку за 2021 год не пазней за 15 лістапада 2022 года на падставе паведамлення падатковага органа, якое будзе ўручана не пазней за 1 верасня 2022 года. Як паведамляецца на сайце ведамства, уладальнікі транспартных сродкаў павінны аплаціць авансавы плацеж па транспартным падатку не пазней за 15 снежня. Таксама ведамства нагадвае, што плацельшчыкамі авансавага плацяжу за 2021 год прызнаюцца фізічныя асобы, за якімі па стане на 1 студзеня 2021 года зарэгістраваныя транспартныя сродкі, што не прайшлі тэхагляд. Выплата авансавага плацяжу робіцца на падставе паведамлення падатковага органа, якое будзе накіравана на адрас фізічных асоб па пошце альбо ў асабісты кабінет плацельшчыка не пазней чым 1 лістапада 2021 года. Тэрмін выплаты авансавага плацяжу – не пазней за 15 снежня 2021 года. Аплаціць яго можна і да атрымання паведамлення праз сістэму АРІП. Даплата транспартнага падатку за 2021 будзе праводзіцца не пазней за 15 лістапада наступнага года на падставе паведамлення падатковага органа, якое будзе накіравана плацельшчыкам не пазней за 1 верасня 2022 года. Стаўкі транспартнага падатку Стаўкі, якія прыведзены ў дадатку да Падатковага кодэкса на гэты год, меншыя за тыя, што плацілі ўладальнікі машын раней. Цяпер сума падатку таксама залежыць ад дазволенай максімальнай масы, ёмістасці або прапісаная за адну адзінку транспартнага сродку. Прынцып, чым большая маса, тым больш плаціць, захаваўся, але стаўкі зрабілі меншымі. Калі звестак аб дазволенай максімальнай масе няма, падатак разлічваецца ў памеры мінімальнай стаўкі для адпаведнага тыпу транспартнага сродку. Якія ёсць льготы і як іх можна атрымаць? Вядома, ільготы ёсць. Напрыклад, 50 працэнтаў ад сумы падатку будуць плаціць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, інваліды 1-й і 2-й груп, а таксама пенсіянеры. На 25 працэнтаў менш будуць плаціць інваліды 3-й групы (за выключэннем выпадкаў, калі падатак ім плаціць не трэба зусім). Праўда, ёсць адзін важны нюанс: зніжкі дадуць толькі пры наяўнасці ў ільготніка сапраўднага пасведчання кіроўцы адпаведнай катэгорыі. Гэта значыць, аформіць аўтамабіль на дзеда-пенсіянера, каб заплаціць у два разы менш, не атрымаецца. Як і ў выпадку з іншымі маёмаснымі падаткамі, мясцовыя органы ўлады могуць вызваляць ад выплаты падатку (цалкам або часткова) тых, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Але транспартны сродак не павінен пры гэтым выкарыстоўвацца для ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці. З усімі падрабязнасцямі можна пазнаёміцца на сайце nalog.gov.by. Удачы на дарогах! Данііл Хмяльніцкі, «Звязда», 30 верасня 2021 г. Теги: автотранспорт, налоги Популярное 27 Декабря 2021 Обнародован проект изменений и дополнений Конституции Республики Беларусь для всенародного обсуждения 4 Января 2022 Налоговый кодекс: что меняется с 2022 года 21 Декабря 2021 Депутаты приняли во втором чтении законопроект по вопросам налогообложения 3 Января 2022 Введены новые подходы к налогообложению ИП 6 Января 2022 Проект обновленной Конституции Беларуси теперь есть в аудиозаписи 30 Декабря 2021 МНС индивидуальным предпринимателям: о ставках единого налога с 1 января 2022 года [logo-main.png] * Новости + Общественно-политические + Новости PRAVO.BY + Совершенствование мер административной ответственности + Инфографика права + Аналитика + RSS-ленты + Подписки * Новости + Общественно-политические + Новости PRAVO.BY + Совершенствование мер административной ответственности + Инфографика права + Аналитика + RSS-ленты + Подписки * Национальный реестр правовых актов + Общие сведения + Новые поступления + Поиск в реестре + Статистика + Подписаться на рассылку * Официальное опубликование + Общая информация + Новые поступления + Поиск + Архив + Официальное периодическое печатное издание... + Подписаться на рассылку * Государство и право + Общие сведения + Президент + Парламент + Правительство + Судебная система + Прокуратура + Администрация Президента Республики Беларусь + Комитет государственного контроля + Местное управление и самоуправление + Государственная символика + Наука и образование + Полезная информация + Справочник организаций * Правовая информация + Всенародное обсуждение проекта изменений и дополнений Конституции Республики Беларусь + Нормативные документы + Нормотворческая деятельность + Банк судебных решений + Юридический словарь + Наследие права + Право на службу людям + Правовые акты БССР + Помнiкi гiсторыi права Беларусi + Печатные издания + Правовая информатизация + Подготовка специалистов в области правовой информатизации + Право современной Беларуси: истоки, уроки, достижения и перспективы + Доступ к правовой информации * Проекты законов + О банке данных + Поиск в банке данных + Помощь + Подписаться на рассылку * О портале + Общие сведения + Доступ к порталу + Контакты + Баннеры + Реклама на портале + Карта сайта [e8fd449a7aaca1e89b6bb959998b613e.jpg] [498c162b19db53a2b3208e923cb17c98.jpg] [5b097b07b212bc22fe21de577ac77f7c.jpg] [8e54db9bd013f21fc53d84dbaaeb0831.jpg] [13cb86c84e20347b70821ad8273898cc.jpg] [cf1c4b804498d77fad1e8eaf19169cd1.jpg] ОАО «Белорусский банк развития и реконструкции «Белинвестбанк» ОАО «Белорусский банк развития и реконструкции «Белинвестбанк» Новости pravo.by Всенародное обсуждение проекта изменений и дополнений Конституции Республики Беларусь 14 Января 2022 С 1 апреля 2022 г. нетабачная никотиносодержащая продукция подлежит обязательной сертификации 14 Января 2022 Субботние прямые телефонные линии республиканских органов государственного управления 14 Января 2022 Новации Закона о нотариате и нотариальной деятельности 13 Января 2022 На Форуме обсудили вопросы закупки бумаги и картона за счет собственных средств 12 Января 2022 Итоги общественного обсуждения изменений в сфере научной и научно-технической деятельности 11 Января 2022 RSS Архив Инфографика права Нужен заголовок Общественное обсуждение проектов НПА Национальный реестр правовых актов Официальное опубликование Банки данных правовой информации Юридический словарь Правовой мониторинг [logo-main.png] Карта сайта * Новости * Новости Pravo.by * Аналитика * Инфографика права * Официальное опубликование * Правовая информация * Государство и право * Проекты законов * Справочная информация * О портале * Официальный Интернет-портал Президента Республики Беларусь * Детский правовой сайт * Правовой форум Беларуси * Журнал «Право.by» * Официальный сайт Республики Беларусь * БЕЛТА * Канал НЦПИ на YouTube Дизайн и программирование — При использовании материалов активная гиперссылка на pravo.by (право бай) обязательна. Контактная информация по вопросам наполнения pravo.by. © Национальный центр правовой информации Республики Беларусь, 2003-2021