#Пружаны. Погода в Пружанах. Районные будни. Раённыя буднi » Лента Пружаны. Погода в Пружанах. Районные будни. Раённыя буднi » Лента комментариев alternate alternate alternate Суббота, 15 января 2022 Найти: ____________________ Поиск Пружаны. Погода в Пружанах. Районные будни. Раённыя буднi * Главная * О газете * Фотогалерея * Наше видео * Реклама * Контакты [shadow.png] Транспартны падатак. Падрыхтавалі для вас адказы на 10 актуальных пытанняў 734 16.01.2021 Автор: Katrin Як расказвае інжынер па допуску ТС УП «Белтэхагляд» І.В.Патапчук, сёння работнікам станцыі можна хаця б «перавесці дух», а вось у першыя два студзеньскія тыдні за змену праверку праходзіла да 50 аўтамабіляў. Увогуле на 15 студзеня дазвол на ўдзел у дарожным руху быў выдадзены 790 аўтаўладальнікам. Гэты паказчык амаль удвая перавышае такі ж мінулагодні. Вялікі наплыў жадаючых прайсці тэхагляд прывёў да таго, што скончыліся бланкі дазволаў. Але хутка сітуацыя выправілася: выдаюцца электронныя варыянты неабходных дакументаў. Як зазначае Ігар Вітальевіч, сярод тых, хто прыехаў на тэхагляд, было нямала і такіх, хто па некалькі гадоў ездзіў без афіцыйнага допуску. А што думаюць з гэтай нагоды тыя, хто рыхтуецца прайсці тэхагляд? Антон: — Сапраўды, мне было «эканомней» раз-другі заплаціць штраф за адсутнасць тэхагляду, чым выплачваць дарожны збор. Цяпер жа сэнсу няма адмаўляцца ад тэхнічнай праверкі, бо плаціць падатак усё роўна давядзецца. Ігар: — Лічу, што адвязка падатку ад тэхагляду была зроблена правільна. Хаця да канца працэс непралічаны: адзін будзе ездзіць кожны дзень, а іншы двойчы на год з’ездзіць «у грыбы», а плаціць абодвум трэба аднолькава. Увядзенне транспартнага падатку пакуль выклікае нямала арганізацыйных пытанняў. Давайце дакладна іх разгледзім. 1. Хто будзе падатак плаціць? Гэта абавязак усіх аўтаўладальнікаў, незалежна ад удзелу ў дарожным руху. І за кожны аўтамабіль асобна, бо з‘явілася навінка — своеасаблівы маёмасны падатак, які плаціцца па факце валодання, незалежна ад таго, выкарыстоўваецца гэта маёмасць або не. Заплаціць падатак давядзецца і ўладальнікам «аўтахламу», калі машына знаходзіцца на ўліку ў ДАІ, то на яе налічаць падатак. Пры перадачы транспартнага сродку ў фінансавую арэнду (лізінг) плацельшчыкам прызнаецца лізінгаатрымальнік. 2. Колькі трэба плаціць? Памер транспартнага падатку для фізічных асоб будзе залежаць ад вагі і ўзросту машыны: — за аўтамабіль вагой да 1,5 тоны стаўка падатку — 61 рубель; — больш за 1,5 тоны, але не больш за 1,75 тоны — 81 рубель; — больш за 1,75 тоны, але не больш за 2 тоны — 102 рублі; — больш за 2 тоны, але не больш за 2,25 тоны — 122 рублі; — больш за 2,25 тоны, але не больш за 2,5 тоны — 142 рублі; — больш за 2,5 тоны, але не больш за 3 тоны — 162 рублі; — больш за 3 тоны — 223 рублі; — матацыкл — 40 рублёў. 3. Што з узростам машыны? Нарматыўным актам дакладна вызначана, што за аўтамабілі, выпушчаныя да 1991 года ўключна, плаціць дарожны падатак не трэба. Тычыцца гэта выключэнне і машын, звесткі аб годзе выпуску якіх адсутнічаюць. Акрамя таго, ад плацяжу вызвалены ўладальнікі электрамабіляў (да 31 снежня 2025 года) і тых машын, якія пераабсталяваны для выкарыстання інвалідамі. 4. Ці ёсць ільготы? У льготную катэгорыю ўключаны ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і інваліды 1 і 2 груп: ім даецца скідка ў 50%, такая ж скідка дзейнічае і для пенсіянераў. Для інвалідаў 3 групы стаўка падатку зніжана на 25%. Акрамя гэтага, паколькі транспартны падатак плаціцца па аналогіі з усімі іншымі падаткамі, то грамадзяне могуць звяртацца ў мясцовыя органы ўлады з просьбай знізіць падатак або вызваліць ад яго выплаты тых, хто знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. 5. Значыць, можна перааформіць аўто на льготніка? Заканадаўцы прадугледзелі гэты момант, так што наяўнасці самой ільготы недастаткова: ільготніку неабходна таксама мець дзеючае вадзіцельскае пасведчанне. 6. Як і калі плаціць падатак? Плаціць транспартны падатак трэба будзе адзін раз у год. Усім уладальнікам транспартных сродкаў будуць рассылаць паведамленні з падатковай інспекцыі. Мяркуецца, што лісты аўтаўладальнікі атрымаюць да 15 лістапада, а разлічыцца трэба будзе да 15 снежня. Вось толькі бягучы год будзе пераходным. Таму паведамленні дашлюць не пазней за 1 лістапада 2021 года, выплаціць падатак трэба будзе не пазней за 15 снежня. Пры гэтым аплата ва ўсіх будзе аднолькавая — 1 базавая велічыня (29 рублёў), а ўжо ў 2022 годзе трэба будзе даплаціць вызначаную суму. Дарэчы, тым, хто здыме аўто з уліку да 1 ліпеня 2021 года, плаціць падатак не давядзецца. 7. А калі паспеў выплаціць дарожны збор у снежні? Новы прынцып падаткаабкладання аўтааматараў не мае адваротнага дзеяння. Таму тыя, хто ўжо ўнёс грошы па раней дзеючых стаўках, ад выплаты вызваляюцца на ўвесь перыяд дзеяння дазволу на ўдзел у дарожным руху. Напрыклад, калі выплацілі падатак пры праходжанні тэхагляду з допускам да 1 красавіка 2021 года, то за гэтыя месяцы падатак налічваць не будуць. Гэта значыць, што аплачваць давядзецца не за год, а за наступныя пасля красавіка месяцы. 8. Хто і як будзе кантраляваць выплату? Паколькі гаворка ідзе менавіта аб падатку, то і кантраляваць выплату будуць падатковыя органы. Тут схема простая: калі ёсць аўтамабіль, то будзе налічаны падатак, пры нявыплаце налічваецца пеня. У злосных неплацельшчыкаў на машыну могуць накладваць арышт. ДАІ гэтымі пытаннямі займацца не будзе. 9. Калі ў студзені купіў аўто? Калі купілі аўтамабіль, то транспартны падатак будзе налічвацца з першага дня месяца, наступнага пасля даты рэгістрацыі машыны. Гэта значыць, што за набытую і пастаўленую на ўлік у студзені машыну плаціць неабходна з 1 лютага. 10. Калі прадаў машыну без пераафармлення дакументаў? То плаціць падатак будзе не фактычны ўладальнік аўто, а ўстаноўлены юрыдычна. Значыць, трэба неадкладна шукаць пакупніка і вырашаць дакументальныя пытанні. Падрыхтаваў Алег Сідарэнка. Категория Автобудни, Новости Предыдущая записьГісторыя аднаго экспаната. Прас: старажытнасць і сучаснасць Следующая записьЧас рыхтаваць расаду! Сабралі спіс культур, якія можна пачынаць вырошчваць у студзені [autopark-11-2019-348x150.gif ] [Белгосстрах-Представительство-по-Пружанскому-району-2019.png] [3160.jpg] Рубрики сайта Рубрики сайта[Выберите рубрику________________________________________...............] Свежие публикации 15.01.202214.01.2022 Автор: Admin1 Арсеній Бондараў: «Служба ў арміі — мяжа, што аддзяляе дзяцінства і юнацтва ад сталасці» 14.01.2022 Автор: Admin1 COVID-19 з першых вуснаў. Аляксандр Дубейка: «Пасля рэанімацыі становішся іншым…» 14.01.2022 Автор: Admin1 Ад якіх хвароб можна засцерагчы хатніх сабак і катоў, а таксама іх гаспадароў? Адказвае ветэрынар Алена Астудзіна 14.01.202214.01.2022 Автор: Admin1 З залы суда: крайнімі ў канфлікце паміж людзьмі сталі… сабакі 11.01.2022 Автор: Admin1 Калонка галоўнага рэдактара: Беларусь не падпалілі, запалаў Казахстан Год малой Радзімы Народжаны на Каляды… Пра жыццё, каханне і «Зорку Венеру» вядомага беларускага мастака Мікалая Чурабы Народжаны на Каляды… Пра жыццё, каханне і «Зорку Венеру» вядомага беларускага мастака Мікалая Чурабы 05.01.202206.01.2022 Автор: Admin1 У Велікасельскім сельсавеце чысціню і парадак імкнуцца зрабіць сапраўднай візітнай карткай У Велікасельскім сельсавеце чысціню і парадак імкнуцца зрабіць сапраўднай візітнай карткай 29.12.202128.12.2021 Автор: Владислав Гісторыя з фатаграфіяй. І Мухавец быў паўнаводным… Гісторыя з фатаграфіяй. І Мухавец быў паўнаводным… 26.12.202104.01.2022 Автор: Владислав У чаканні Віфлеемскай зоркі… Прыхаджанка пружанскага касцёла Адэля Чабай расказвае пра свой шлях да Бога і ўспамінае калядныя традыцыі У чаканні Віфлеемскай зоркі… Прыхаджанка пружанскага касцёла Адэля Чабай расказвае пра свой шлях да Бога і ўспамінае калядныя традыцыі 24.12.202124.12.2021 Автор: Владислав Святло надзеі — Віфлеемскі агонь — можна ўбачыць у касцёлах раёна Святло надзеі — Віфлеемскі агонь — можна ўбачыць у касцёлах раёна 24.12.202124.12.2021 Автор: Владислав БЕЛТА ТЕМА НЕДЕЛИ * * * * * Главный редактор Ильющенко Виктор Михайлович 8-01632-40-2-80 КОНТАКТЫ Наш адрес: г. Пружаны. ул. Красноармейская, д. 78 E-mail редакции: RRBud2@brest.by Отдел рекламы: 8-01632-40-3-55 Бухгалтерия: 8-01632-40-3-60 Ответственный секретарь: 8-01632-40-1-08 Корреспонденты: 8-01632-40-3-02 Подписка Падпіска на «раёнку» на фінішнай прамой! Дырэктар Мураўскага СДК Ірына Кузьміч сябруе з газетай з дзяцінства, удзельнічае і перамагае ў нашых конкурсах і разам з калегамі імкнецца прыцягнуць увагу моладзі да «Раённых будняў» Падпіска на «раёнку» на фінішнай прамой! Дырэктар Мураўскага СДК Ірына Кузьміч сябруе з газетай з дзяцінства, удзельнічае і перамагае ў нашых конкурсах і разам з калегамі імкнецца прыцягнуць увагу моладзі да «Раённых будняў» 27.12.202127.12.2021 Автор: Владислав Час падпісацца на «раёнку» яшчэ ёсць! Мікалай Пілюцік з Папялёва расказаў, што больш за ўсё падабаецца яму ў газеце Час падпісацца на «раёнку» яшчэ ёсць! Мікалай Пілюцік з Папялёва расказаў, што больш за ўсё падабаецца яму ў газеце 21.12.202121.12.2021 Автор: Владислав Падпісная кампанія ўсё яшчэ працягваецца! Для настаўніцы гісторыі Тамары Ляўчук «Раённыя будні» — нібыта лекі для душы Падпісная кампанія ўсё яшчэ працягваецца! Для настаўніцы гісторыі Тамары Ляўчук «Раённыя будні» — нібыта лекі для душы 16.12.202117.12.2021 Автор: Владислав Падпішыцеся на «раёнку» і будзьце ў курсе ўсіх мясцовых падзей! Пенсіянерка з Пружан Чэслава Турускіна больш за ўсё любіць чытаць… «Газетку-дзетку»! Падпішыцеся на «раёнку» і будзьце ў курсе ўсіх мясцовых падзей! Пенсіянерка з Пружан Чэслава Турускіна больш за ўсё любіць чытаць… «Газетку-дзетку»! 09.12.202108.12.2021 Автор: Владислав Самое комментируемое * Расписание движения поездов по железнодорожной станции Оранчицы + расписание движения автобусов по маршруту Пружаны-Оранчицы-Пружаны (действует с 12 декабря 2021) (13) * Ветеринары призывают не подбирать брикеты с вакциной от бешенства, которые уже начали разбрасывать с помощью авиации (5) * Аренда строительного оборудования в Пружанах (1) Календарь CAPTION: Январь 2022 Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 « Дек Яндекс.Метрика © 2017 Пружаны | «Раённыя буднi» | Все права защищены.