#Грамадзянская Беларусь » Стужка Грамадзянская Беларусь » Стужка каментарыяў alternate alternate alternate Грамадзянская Беларусь Грамадзянская Беларусь * ГАЛОЎНАЯ * ДАЛУЧЫЦЦА ДА СПРАВЫ * МАТЭРЫЯЛЫ * EN + CS + BY * * ____________________ (BUTTON) 16 Ліст Падатак на беспрацоў’е JH2014-11-16T17:46:16+01:00 Навіны 2 месяцы атрымалі беларускія чыноўнікі ад Аляксандра Лукашэнкі на распрацоўку плана барацьбы з дармаедствам. Менавіта так сёння прапануецца называць доўгачасовых беспрацоўных, што адмаўляюцца ад дзяржаўных прапановаў працы. Апошні раз на вышэйшым узроўні падобныя словы ў Беларусі гучалі бадай што на пачатку 80-х гадоў. Тады генеральны сакратар кампартыі Андропаў абвесціў вайну беспрацоўю, назваўшы яго «дармаедствам”. Пад час той хвалі барацьбы са схаваным беспрацоўем даходзіла да таго, што ў пошуках “паразітаў” міліцыянты маглі проста правяраць дакуманты ў наведвальнікаў крамы, якім не пашанціла зайсці і трапіць пад іх ўвагу ў працоўны час. Сёння ж Аляксандра Лукашэнку і ўрад Беларусі непакояць 500 тысяч афіцыйна непрацаўладкаваных грамадзян. Лічба і сапраўды ўражвае, калі ўлічваць, што агулам працаздольнае насельніцтва краіны складае каля 6 мільёнаў. Па словах самога Лукашэнкі:“Насельніцтва краіны старэе. Калі ў 2010 годзе на аднаго (непрацуючага-Рэд.) было 2,7 чалавека ў працаздольным узросце, то гэты паказальнік сёння імкнецца да 2“. Такім чынам, паводле ягонага прагнозу, варта чакаць дэфіцыту працоўнай сілы, павелічэння нагрузкі на сацыяльную абарону, найперш на сістэму ахову здароў’я і пенсій. Стымуляваць беларускіх грамадзян збіраюцца адразу па некалькіх франтах. Так, Міністэрства унутраных справаў РБ ужо прапанавала увесці адміністратыўную адказнасць за “дармаедства”. Паколькі беларускае права пакуль яшчэ не ўтрымлівае ні зместа такога злачынства, ні мераў пакарання, прапануецца караць тых, хто не плаціць дзяржаўныя падаткі і мыты больш чым 6 месяцаў. Грамадскую ж думку да ашчаднасці пачалі рыхтаваць задоўга да даручэння прэзідэнта. Яшчэ да таго, як гэта стала трэндам, віцэ-прэм’ер Анатоль Тозік увесь апошні год публічна заклікаў увесці падатак на “дармаедства”. ( Гэта не першае ноу-хау, прапанаванае ім. Паміж іншым з ягонай падачы беларусам “прапаноўвалі”: ліміт на бесплатныя наведванні шпіталёў, заканадаўча абавязаць дарослых дзяцей даглядаць сваіх састарэлых бацькоў, канфіскацыя аўтамабіляў за нецвярозае ваджэнне, абмежаванне начнога продажу алкаголя і г.д. Трэба аддаць належнае “лаббісцкаму” таленту віцэ-прэм’ера. Машыны нецвярозых кіроўцаў цяпер і сапраўды канфіскуюцца. Дый падатак на “дармаедства”, прапанаваны МУСам, як бачым, таксама ягоная ініцыятыва.) Апроч Тозіка і МУС па тэме выступілі ці не ўсе чыноўнікі Беларусі: дэпутаты, старшыня Нацыянальнага банку, генеральны пракурор, кіраўнікі рэгіёнаў. Па сутнасці, усе іх каментары зводзяцца да наступнага: той, хто не плаціць падаткі, не зможа карыстацца сацыяльнай падтрымкай дзяржывы” У той жа час беларускаму ўраду рэкамендавана вырашаць кадравы недахоп выключна ўнутранымі сіламі, без празмернага прыцягнення замежных кадраў. У тым ліку і каб пазбегнуць этнічнай напружанасці. Пакуль што рана казаць, чым скончыцца чарговая “кампанія” прэзідэнта. Мінулы праект пад умоўнай назвай “Мадэрнізацыя” (у першую чаргу прамысловасці) скончыўся гучнымі скандаламі і крымінальнымі справамі за растрачаныя грошы. Што праўда, гэтым разам даручана абыйсціся энтузіязмам і без прыцягнення дадатковага бюджэтнага фінансавання. __________________________________________________________________ Related Posts 26 Май Беларусь далучылася да Балонскага працэсу 14 траўня 2015 года Беларусь афіцыйна далучылася да Балонскага працэсу і Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Адпаведнае рашэнне было прынята [...] Read More 06 крас Што чакае тэлеканал “Белсат” Доўгі век аўтарытарызма прымусіў беларускую грамадзянскую супольнасць ствараць сваю ўласную міні-інфраструктуру. За межамі Беларусі, але накіраваную на насельніцтва [...] Read More 22 лют Праграма падтрымкі мясцовых актывістаў і ініцыятыў (grassroots) у Беларусі. «Граадзянская Беларусь» рэалізуе праграму доўгатэрміновай падтрымкі для груп лакальных актывістаў. У межах нашай праграмы мы дапамагаем актывітстам-пачаткоўцам і ініцыятывам [...] Read More 15 Верас Хто будзе адзіным – адзінай? Прынамсі ўжо другая жанчына ў Беларусі –Алена Анісім–абвесціла аб сваіх прэзідэнцкіх амбіцыях. Першай яшчэ вясной 2013 была Вольга [...] Read More 01 Ліст “Польскі” год беларускай дыпламатыі. 2015-2016 гг. для беларускай дыпламатыі выдаліся (прынамсі ў параўнанні з апошнім дзесяцігоддзем) такімі інтэнсіўнымі, што рэгулярнымі візітамі еўрапейскіх палітыкаў [...] Read More 27 сак Што можна фатаграфаваць у Беларусі? Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі нечакана зацікавілася фатографамі-аматарамі. Read More © 2019 Грамадзянская Беларусь КАНТАКТЫ | АХВЯРАВАЦЬ * ГАЛОЎНАЯ * ДАЛУЧЫЦЦА ДА СПРАВЫ * МАТЭРЫЯЛЫ * EN + CS + BY * *