Знайсці
16.06.2021 / 10:13

Жонцы Тарайкоўскага сабралі на картку больш за 90 тысяч. Цяпер патрабуюць падатак

Удаве загінулага 10 жніўня каля станцыі метро «Пушкінская» Аляксандра Тарайкоўскага падатковая выставіла рахунак на 11 тысяч рублёў, піша «Салідарнасць».

Павялічыць

Падатковая інспекцыя Маскоўскага раёна Мінска палічыла, што дабрачынная і бязвыплатная дапамога неабыякавых сям'і загінулага 10 жніўня 34-гадовага Аляксандра Тарайкоўскага з'яўляецца асабістым прыбыткам ягонай жонкі за 2020 год.

Падаходны падатак склаў 11001,63 беларускіх рублёў (у эквіваленце каля $4 435). Гэтую суму Алена Герман павінна была заплаціць да 1 чэрвеня. З гэтага дня штодня налічваецца пеня.

Павялічыць

Мяркуючы па суме падатку (11 тысяч рублёў) на картку Алене сабралі больш за 90 тысяч рублёў.

Алена Герман — удава Аляксандра Тарайкоўскага. Іх шлюб не быў зарэгістраваны афіцыйна. Яны жылі як сям'я і разам гадавалі дзяцей — Дар'ю, старэйшую дачку Алены ад першага шлюбу, і агульную дачку Насцю.

Алена лічыць несправядлівым плаціць падатак з дапамогі, якую аказалі неабыякавыя людзі. 

— Я бачыла раздрукоўку рахунку: кожны пералічваў колькі мог, хто па пяць рублёў … людзі зарабілі гэтыя грошы, ніхто ім не даў проста так.

Алена падрыхтавала зварот у Мінгарвыканкам і Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў з просьбай вызваліць яе ад выплаты падаходнага падатку, паколькі гэта пагоршыць матэрыяльны стан яе сям'і. У звароце ўдава Аляксандра Тарайкоўскага таксама спасылаецца на тое, што ў сувязі з адмовай ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў міліцыі, якія забілі яе мужа, яна не можа прад'явіць ім грамадзянскі пазоў аб кампенсацыі шкоды ў сувязі са стратай карміцеля.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31