Падатак на зямлю і нерухомасць трэба аплаціць да 15 лістапада

11 октября 2020
Беларусам да 15 лістапада трэба аплаціць падатак на зямлю і нерухомасць. Гэта датычыцца тых, у каго ёсць ва ўласнасці ўчастак або некалькі кватэр. Сума залежыць ад ацэначнага кошту квадратных метраў або кадастравага кошту зямлі. У сярэднім за дадатковую кватэру ў Мінску за год трэба заплаціць ад 80 да 100 рублёў. Прадугледжаны і льготы. У сярэднім паўтара мільёна беларусаў трапляюць пад плацельшчыкаў зямельнага падатку і нерухомасць. На сёння трэць з іх ужо пералічылі сродкі.